Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Іван Аляксеевіч Ермалаеў нарадзіўся 15 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Вялікія Бярэзіцы Наўгародскай губерні (цяпер Шымскага раёна Наўгародскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў. Прызваны ў Чырвоную армію ў 1929 годзе Салецкім райваенкаматам. У 1934 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля чаго сем гадоў служыў палітруком, затым — камісарам.

Уладзімір Іванавіч Стальмашук нарадзіўся 9 кастрычніка 1922 года ў вёсцы Забалацце Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Быў пятым дзіцём у вялікай сялянскай сям’і. Пачаў помніць сябе з пастушковай торбачкай за плячыма і рабенькім кійком у руках. Але ў родзе Стальмашукоў цанілі навуку, імкнуліся вывучыць дзяцей. Валодзя закончыў чатыры класы Камяніца-Жыравецкай «паўшэхнай» школы, потым вучыўся ў вячэрняй школе, скончыў у Мінску афіцэрскія курсы Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Скліканне маладых пісьменнікаў — значная падзея ў пасляваенным жыцці Беларусі. Праўленне Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і ЦК ЛКСМБ арганізавалі нараду маладых пісьменнікаў заходніх абласцей у г. Брэсце 16–19 мая 1947 года. Літаратурная моладзь прыехала, каб падвесці вынікі сваёй работы, абмеркаваць творчыя планы на будучыню, набрацца новых сіл для творчых пошукаў.

Георгій Мікітавіч Халасцякоў нарадзіўся 20 чэрвеня 1902 года ў горадзе Баранавічы Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага машыніста. У час Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў Рэчыцу. У 1918–1919 гадах быў сакратаром Рэчыцкага павятовага камітэта РКСМ. Са жніўня 1919 года ў Чырвонай арміі, у час Грамадзянскай вайны змагаўся на Паўднёвым і Заходнім франтах. У 1920 годзе трапіў у польскі палон, дзе прабыў каля года.

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17 верасня 1922 года ў вёсцы Сіняўская Слабада (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Паўлавіч, быў майстрам на ўсе рукі, ад яго і пераняў спрыт да сякеры ды іншага інструменту, любіў майстраваць.

Сцяпан Кандратавіч Шахметаў нарадзіўся 15 студзеня 1901 года ў мястэчку Лёзна Віцебскай губерні (цяпер г. п. Лёзна Віцебскай вобласці). У трынаццаць год пачаў свой працоўны шлях. Служыў у Чырвонай арміі. З 1923 года працаваў на прадпрыемствах Віцебска, яго неаднаразова выбіралі сакратаром партыйнай ячэйкі.

Іван Георгіевіч Шубітыдзе нарадзіўся 23 лістапада 1906 года ў сяле Келеці Гарыйскага раёна (Грузія) у беднай сялянскай сям’і. У родным сяле атрымаў пачатковую адукацыю. У 1921 годзе ўступіў у камсамол, удзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў раёне.

Арсеній Іванавіч Марозаў нарадзіўся 23 студзеня 1922 года ў вёсцы Слабодка (цяпер Калінінскі раён Цвярской вобласці, Расія) у сялянскай сям’і. Закончыў сямігодку ў суседнім сяле Ільінскае, у 1938 годзе — школу фабрычна-завадскога навучання ў абласным цэнтры Цвяры. Працаваў слесарам на Цвярской прадзільнай фабрыцы і паралельна займаўся ў аэраклубе.

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся 18 студзеня 1879 года ў былой вёсцы Каменная Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1916 годзе прызваны ў Рускую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне — ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

З жніўня 1918 года — у Чырвонай арміі. Падчас грамадзянскай вайны камуніст з 1919 года А. І. Лапацін у 4-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі. Быў камандзірам узвода, памочнікам камандзіра эскадрона, камандзірам эскадрона, ваяваў супраць дзянікінцаў, урангелеўцаў, польскіх інтэрвентаў.

Міхаіл Мікітавіч Чарнак нарадзіўся 1 лістапада 1911 года ў вёсцы Старое Сяло Азяцкай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Азяцкага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Расіі, вярнуліся на радзіму ў 1924 годзе.

Старонка 14 з 17